Умовы прыёму ва ўстанову дашкольнай адукацыі

Прыём, перавод і адлічэнне выхаванцаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі наступных прававых актаў:

         Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (дапей - Кодэкс);

         Палажэнне аб установе дашкольнай адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 № 150 (далей - палажэнне аб установе дашкольнай адукацыі);

Інструкцыя аб парадку пераводу, аднаўлення і адлічэння навучэнцаў, якія атрымліваюць спецыяльную адукацыю, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2013 №130 ( далей - Інструкцыя);

Палажэнне аб спецыяльнай дашкольнай установе, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.07.2011 №90 (далей - Палажэнне аб спецыяльнай дашкольнай установе);

Правілаў знаходжання заежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.01.2006 №73.

       Звяртаем увагу на тое, што праца з грамадзянамі ажыццяўляецца на падставе заяўнага прынцыпу. У выпадку жадання аднаго з бацькоў (законнага прадстаўніка)непаўналетняга перавесці яго ў іншую ўстанову адукацыі накіраванне ва ўстанову адукаыі павінна быць выдадзена ў дзень звароту. У адпаведнасці з пунктам 45 Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі прыём асоб ва ўстанову дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці ў ім свабодных месцаў. Згодна з артыкула 270 Кодэкса гэтае патрабаванне распаўсюджваецца і на спецыяльныя дашкольныя ўстановы.

         Міністэрства адукацыі звяртае ўвагу, што пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур неабходна ўключаць у рэгістрацыйныя і кантрольныя формы рэквізіты, неабходныя для ўлік заяў бацькоў ( законных прадстаўнікоў) непаўналетніх на выбар адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь (руская, беларуская), а таксама тлумачэнне ім магчымасці атрыманне дзіцем адукацыі на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.

        Падпунктам 5.6 пункта 5 артыкула 79 Кодэкса вызначана, што датэрміновае спыненне адукацыйных адносін па ініцыятыве ўстановы адукацыі ажыццяўляецца ў выпадку працяглай адсутнасці выхаванца (больш за трыццаць дзён) без уважлівых прычын на занятках на працягу года. 

      Рашэнне аб адлічэнні прымаецца кіраўніком установы дашкольнай адукацыі з улікам разглядк канкрэтных абставін (прычын) адсутнасці выхаванца ва ўстанове адукацыі.

      У выпадку ўзнікнення рознагалассяў гэтае пытанне вырашаецца органам кіравання адукацыяй, на тэрыторыі якога знаходзіцца ўстанова адукацыі, якую наведвала дзіця. 

      Уважлівымі прычынамі адсутнасці могуць прызнавацца такія абставіны, якія аб'ектыўна перашкаджаюць бацькам(законным прадстаўнікам) непаўналетняга прывесці сваё дзіця ва ўстанову адукацыі:

-хвароба дзіцяці;

-санаторна-курортнае лячэнне або аздараўленне;

-знаходжанне дзіцяці на хатнім рэжыме (па рэкамендацыі ўстановы аховы здароўя);

-перыяд эпідэмічнага ўздыму захворвання;

-наяўнасць лістка часовай непрацаздольнасці ў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетняга;

-выхадныя дні бацькоў (законных прадстаўнікоў)выхаванца, у тым ліку тых, што працуюць па рэжыме гібкага працоўнага часу, па графіку зменнасці, пры прадастаўленні дадатковага вольнага ад работы дня на тыдзень маці ў адпаведнасці з артыкулам 265 Працоўнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (далей - ПК);

-дыстанцыйная праца бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетняга (артыкул 307-1 ПК) у перыяд эпідэмічнага ўздыму захворвання;

-часовая страта працы бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) непаўналетняга або прастой арганізацыі, у якой яны працуюць;

-канікулы (летнія- 90 каляндарных дзён, зімовыя - 10 каляндарных дзён, вясновыя - 10 каляндарных дзён, ва ўстановах спецыяльнай адукацыі ў залежнасці ад цяжкасці фізічных і (або) псіхічных парушэнняў - дадатковыя (восеньскія) канікулы працягласцю не больш за 10 дзён);

-прадпісанні санітарна-эпідэміялагічнай службы аб закрыцці ўстановы адукацыі;

-наступленне надзвычайных абставін, у тым ліку часовае прыпыненне працы транспарту;

-непрадбачаныя сямейныя абставіны (пераезд, смерць ці хвароба блізкіх сваякоў).

     Паколькі дзяржавай гарантавана права на атрыманне адукацыі дзецьмі дашкольнага ўзросту, а дашкольная адукацыя не з'яўляецца абавязковай, спыненне адукацыйных адносін у дачыненні да дзяцей дашкольнага ўзросту (асабліва якія наведваюць установу дашкольнай адукацыі ў сельскай мясцовасці) неабходна разглядаць з пункту глгджання яе выключнасці, а не эфектыўнасці.

      Звяртаем увагу на тое, што ў адпаведнасці з артыкулам 144 Кодэкса тэрмін атрымання дашкольнай адукацыі вызначаецца законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў. Пры гэтым тэрмін засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі складае да пяці гадоў дзесяці месяцаў і можа быць павялічаны на адзін год па медыцынскіх паказаннях або па меркаванні бацькоў ( законных прадстаўнікоў) непаўналетняга.

Інфармацыя аб прыёму дзяцей у першы клас на 2021/2022 навучальны год