Мая Радіма - Беларусь!

Кансультацыя “Аб ролі выхавальніка ў фармаванні маўленчых навыкаў дашкольнікаў”

07.04.2021

2021- Год народнага адзінства

 

 

2021- Год народнага адзінства

Годам  народнага адзінства  вырашана  аб'явіць 2021 год  у  Беларусі. 

 Такім чынам, 2021 год абвешчаны ў Беларусі Годам народнага адзінства. Згуртаванасці, салідарнасці і ўзаемаразумення беларусаў, аб'яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці. Каб заўсёды заставацца нацыяй і быць часткай адзінства з іншымі. Такімі бачаць сябе нашы суайчыннікі ў 2021 годзе.

 

Наша малая Радзіма - Клетчына. 

Клецкі раён-няхай і невялікі край, нават у межах Мінскай вобласці, аднак са сваёй багатай гісторыяй, традыцыямі, напрацоўкамі ў эканоміцы, культуры. Мясцовыя жыхары ганарацца беларускай культурай і гераічнымі старонкамі гісторыі.

Пачаткам біяграфіі горада Клецка лічаць 1127 год. Паўстаў ён на месцы феадальнага замка. І ўжо ў той час быў цэнтрам княства ў складзе Турава-Пінскай зямлі. У пачатку ХІV стагоддзя ўвайшоў у Вялікае Княства Літоўскае.

Памятае Клецк літоўскіх і рускіх князёў. У 1558 годзе ён перайшоў да Радзівілаў.  Знамянальнай падзеяй у гісторыі клецкай стала бітва з татарамі ў 1506 годзе.

У 1560-62 гадах у Клецку прапаведаваў выбітны рэлігійны палеміст, гуманіст, асветнік і філосаф Сымон Будны.

Востра праходзіла рэвалюцыйная барацьба ў раёне ў 1905-1917 гадах. У сярэдзіне лістапада 1917 года ў раёне была ўстаноўлена Савецкая ўлада. Па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г. Клецк увайшоў у склад Польшчы. 17 верасня 1939 года быў вызвалены часцямі Чырвонай Арміі.

У студзені 1940 г. Клецк становіцца раённым цэнтрам Баранавіцкай вобласці. Вераломны напад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Савецкую краіну перапыніў мірнае жыццё і на Клецкай зямлі. 27 чэрвеня 1941 г. гітлераўцы захапілі горад.

Вызваленне Клецка супадае з часам завяршэння 1-га этапу Беларускай аперацыі 1944 года і яе складовай часткі-Мінскай аперацыі (29 Чэрвеня – 4 ліпеня 1944 года).

У студзені 1963 года Клецкі раён быў скасаваны і далучаны да Нясвіжскага, а ў жніўні 1966 года яго зноў аднавілі.

 

 

 

згарнуць