Папячыцельскі савет

Справаздача папячыцельскага савета за 1квартал 2021 года

31.03.2021

 

Справаздача папячыцельскага савета

31.03.2021

СПРАВАЗДАЧА

аб рабоце  папячыцельскага  савета Дзяржаўнай установы адукацыі «Сякерыцкі  дзіцячы сад Клецкага раёна»  за  першы квартал 2021 года

    З пачатку 2021 года  работа папячыцельскага савета была накіравана на   аказанне садзейнічання ўстанове дашкольнай адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы.

   За першы квартал 2021 года адбылося адно пасяджэнне папячыцельскага савета, на якім разглядаліся пытанні па падрыхтоўцы да летняй аздараўленчай кампаніі. Аб рашэннях папячыцельскага савета інфармацыю атрымлівалі ўсе законныя прадстаўнікі ўстановы дашкольнай адукацыі праз выступленні на бацькоўскім сходзе, сайце ўстановы дашкольнай адукацыі.

     Сродкі папячыцельскага савета фарміраваліся з добраахвотных узносаў, не забароненых заканадаўствам, якія залічваліся  на разліковы рахунак  ўстановы дашкольнай адукацыі. На працягу першага квартала 2021 года на рахунак папячыцельскага савета   было пералічана ў выглядзе добраахвотных бацькоўскіх узносаў  152,00 (сто пяцьдзесят два) рублі. Гэтыя сродкі былі ўкладзены на набыццё матэрыялаў для правядзення касметычнага рамонту ў спартыўна-музычнай зале.

    Расходаванне грашовых сродкаў праходзіла ў адпаведнасці з планам работы, па ўзгадненні з законнымі прадстаўнікамі  групы  і адміністрацыяй  па мэтавым прызначэнні і ў адпаведнасці з рашэннямі папячыцельскага  савета.

   Работу  папячыцельскага савета     неабходна  працягваць  па асноўных напрамках дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі па садзейнічанню ў рэалізацыі гадавой задачы    на 2020/2021  навучальны год.

 

Старшыня папячыцельскага савета                                    Ю.А.Горбач

 

згарнуць

План работы папячыцельскага савета на 2020/2021 навучальны год

                                                                                       ЗАЦВЕРДЖАНЫ

на агульным сходзе бацькоўскага

камітэта дзяржаўнай установы    

адукацыі "Сякерыцкі дзіцячы сад

Клецкага раёна"                        

Пратакол №1 ад 14.10.2020     

ПЛАН РАБОТЫ ПАПЯЧЫЦЕЛЬСКАГА САВЕТА

НА 2020/2021 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД 

 

ПАСЕДЖАННЕ №1

КАСТРЫЧНІК 2020

1.Азнаямленне  членаў папячыцельскага савета  з нарматыўна-прававой дакументацыяй.

2.Размеркаванне абавязкаў паміж членамі папячыцельскага савета. Вызначэнне асноўных накірункаў дзейнасці.

3.Выбары старшыні, намесніка старшыні папячыцельскага савета, сакратара.

4.Зацвярджэнне плана работы папячыцельскага савета на 2020/2021 навучальны год.

ПАСЕДЖАННЕ №2

СНЕЖАНЬ 2020

1.Аказанне дапамогі ў арганізацыі і правядзенні навагодніх святочных мерапрыемстваў, упрыгожванні групавога памяшкання і музычнай залы.

2.Аналіз захворвання выхаванцаў за 2020 год.

3.Рознае.

ПАСЕДЖАННЕ №3

САКАВІК 2021

1.Удзел у арганізацыі святочных мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Міжнароднага жаночага дня. Арганізацыя святочнага віншавання бабуль і мам.

2.Удзел у арганізацыі і правдзенні вясновага суботніка па добраўпарадкаванні тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі.

ПАСЕДЖАННЕ №4

МАЙ 2021

1.Удзел у падрыхтоўцы ўстановы дашкольнай адукацыі да летняга аздараўленчага перыяду.

2.Удзел у арганізацыі свята для выпускнікоў установы дашкольнай адукацыі.

 

 

 

згарнуць

Склад папячыцельскага савета на 2020/2021 навучальны год

05.10.2020

Горбач Ю.А., старшыня папячыцельскага савета, +375298760118

Масько Н.М.,намеснік старшыні папячыцельскага савета, +375298264834

Сінькевіч К.С., член папячыцельскага савета, +375298760128

Тарасеня К.В., член папячыцельскага савета, +375336519850

згарнуць
Меню раздзела