Аб змене нормаў на харчаванне з 04.02.2021

Аб змене нормаў на харчаванне з 04.02.2021

Паважаныя бацькі!

         Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад  1 лютага 2021 № 61 скарэкціраваны нормы расходаў на харчаванне асобных катэгорый выхаванцаў ва ўстановах адукацыі. Адпаведныя змяненні ўнесены ў пастанову ўрада ад 27 красавіка 2013 года № 317.

         У прыватнасці, будуць павышаны дзённыя нормы расходаў на харчаванне на аднаго выхаванца: 2 рублі 75 капеек - для выхаванцаў ва ўзросце да 3 гадоў, 3 рублі 51 капейка - для выхаванцаў ва ўзросце ад 3 да 7 гадоў .

       Названыя змены ўступаюць у сілу з 4 лютага 2021 года.

 

Меню раздзела