Вясёлая прагулка РАЗАМ !

    Надыходзіць выхадны дзень. Куды пайсці з дзіцём? Гэта пытанне  часта ставіць  бацькоў (законных прадстаўнікоў) у тупік. У кожнай сям’і па-свойму прынята праводзіць выхадныя дні. Але ў большасці выпадкаў,  гэта выглядае так :  мама з татам заняты сваімі справамі, дзеці глядзяць мультыкі ці сядзяць за кампутарам. Гэта не толькі дрэнна адлюстроўваецца на здароўе дзяцей дашкольнага ўзросту, але і аказвае адмоўнае ўздзеянне на дзіцяча-бацькоўскія адносіны, паміж бацькамі і дзецьмі губляецца нітка сяброўства і даверу.

     Хоць выхадныя можна праводзіць весела і з карысцю для усёй сям’і. Сумеснае баўленне часу гуртуе сям’ю, дапамагае зразумець дзіця, наколькі ён важны для мамы і таты. У любое надвор’е і пры любым фінансавым стане можна цікава і займальна праводзіць час са сваёй сям’ёй, атрымаць масу ўраджанняў, задавальненняў ад прагулак з дзіцём усёй  сям’ёй.

 

          Паважаныя бацькі дзяцей дашкольнага ўзросту!                                                         

      У рамках удзелу ў сацыяльна-педагагічным праекце “ Вясёлая прагулка РАЗАМ ! “ педагагічныя працаўнікі ўстановы дашкольнай адукацыі “Сякерыцкі дзіцячы сад Клецкага раёна”  распрацавалі                  “ маршруты выхадного дня”.

       Спадзяёмся адзін з выхадных, а можа быць і некалькі вы правядзеце весела і з карысцю для ўсёй сям’і. Хай вашы сумесныя вольныя часы будуць карыснымі і цікавымі.                                                                                                                        

      Чакаем ад вас, фатаграфіі, відэаролікі, малюнкі, кнігі, малюнкі, памяткі ,усё, што  створыць вашу фантазію па выніках правядзення выхадного дня усёй сям’ёй па нашых маршрутах.

НАШЫ ТВОРЧЫЯ ПРАЦЫ БУДУЦЬ РАЗМЕШЧАНЫ НА САЙЦЕ НАШАЙ                                              УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ.                                                                                                                                                                                                                                                                                           

Маршрут выхаднога дня "Абеліск загінуўшым воінам"

Маршрут выхаднога дня "Духмяны водар яблыкаў"

Маршрут выхаднога дня "Лясныя сцежкі"

Маршрут выхаднога дя "У госці да паштальёна Печкіна"

Маршрут выхаднога дня "Сельскагаспадарчыя прафесіі"

Маршрут выхаднога дня "Каляровыя кветнікі"